Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Купить книгу «Брэст на старадаўніх картах і планах.» 2019, Андрэеў І.А., Андрэевка В.В, - История. Археология. Этнография
Кантактная інфармацыя
Рэспубліка Беларусь г.Мінск, ул.Железнодорожная 27а

Брэст на старадаўніх картах і планах.

Прадмова У чалавека вельмі даўно з’явілася жаданне намаляваць карту. Гэта была практычная патрэба: акрэсліць месца дзе жывеш, вызначыць арыенціры паляўнічых сцежак і качавых шляхоў. Яшчэ наскальныя малюнкі паказвалі мясцовыя адметнасці. 3 развіццём цывілізацый уяўленне пра навакольны свет пашыралася, выбудоўваліся розныя міфалагічныя мадэлі Сусвету, вызначалася месца чалавека ў ім. Прыродныя механізмы тлумачыліся праявамі звышсіл, праз узаемаадносіны з якімі чалавек спрабаваў абараніць сваё поўнае небяспекі жыццё, паўплываць на будучыню ці хоць бы прадказаць яе. Зорнае неба Сонца і Месяц заўжды выклікалі трапятанне і цікаўнасць, ім была адведзена важная роля ў старажытным сзетабачанні. Таму першымі „астраномамі" былі жрацы і астролагі. За тысячагоддзі сваіх практык яны назапасілі каштоўны статыстычны матэрыял і здолелі зрабіць высновы пра стан і паводзіны нябесных цел. Антычныя філосафы прыўнеслі метадалогію і навуковую бесстароннасць у даследаванне Сусвету. На першы погляд могуць здацца несур’ёзнымі некаторыя іх аргументы і пастулаты, але не можа не ўражваць той факт, што яшчэ да пачатку нашай эры адукаваны чалавек ведаў аб сферычнай форме Зямлі і нават прыблізна ўяўляў працягласць яе па экватары. Старажытнагрэчаскі філосаф Пталамей (II ст.) у сваёй абагульняючай працы „Дапаможнік Па геаграфіі зльбо проста „Геаграфія") наклаў картаграфічную сетку на ўяўную мадэль Сусвету і звёў у табліцы каардынаты васьмі тысяч пунктаў. У той час, калі ў перыяд ранняга хрысціянства ў Еўропе цікавасць да натуралычых ведаў змянілася клопатам аб . уратаванні душы, лідарства ў навуковым пазнанні свету перанялі арабскія вучоныя. У той перыяд ісламская цывілізацыя злолела аб'яднаць веды чалавецтва і зрабіла адчувальны і сёння ўнёсак у сусветную навуку. I асаблівых вышынь дасягнулі арабскія астраномы. Толькі ў XV — пачатку XVII ст., у часы росквіту мастацтваў і навук, у эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў, у Еўропе сталі стварацца так званыя новыя рэгіяналыныя карты, якія ад пачатку ўдакладнялі Пталамеевы, а пасля леглі ў аснову агульнай візіі Зямлі. Першыя спробы аб’яднаць рэгіянальныя карты рабіліся італьянцамі (яны пачалі сшываць адасобленыя карты ў зборнікі) але менавіта галандская картаграфічная ШКОЛА бліскуча справілася з гэтай задачай. Многім вядомыя імёны-Абрахама Артэліуса і Герарда Меркатара. У іх атласах злучыліся дзве старажытныя задумкі чалавецтва: адлюстраваць лакальную мясцовасць (арэал пражывання, рэгіён, краіну) і прадставіць МАДЭЛЬ Сусвету. Дакладнасць карт асобных рэгіёнаў у такіх атласах вызначалася ў першую чаргу ўзроўнем навукі, культуры і эканомікі ў той ці іншай краіне, а таксама прыватнымі сувязямі картографаў з мясцовымі карэспандэнтамі. Да канца XVI ст. беларускія землі былі прадстаўлены на картах пераважна праз прызму ўяўленняў іншаземных картографаў. Але мы можам ганарыцца сапраўдным манументам картаграфіі — Радзівілаўскай картай (захавалася амстэрдамскае выданне 1613 г. і шматлікія перавыданні). Карта была падрыхтавана ў Нясвіжы пад патранатам МІКАЛАЯ -РАдзвіла Сіроткі і на доўгія гады з высокай дакладнасцю прэзентавала наш край на старонках еўрапейскіх атласаў. Гэтай карце папярэднічалі іншыя этапныя рэгіянальныя карты: карта цэнтральнай Еўропы МІКАЛАЯ Кузанскага, карта Паўдневай Сарматыі Бярнарда Вапоўскага, карта Полацкага княства Станіслава Пахаловіча (адна з першых карт вайсковага прызначэння), карта Вялікага Княства Літоўскага Мацея Струбіча. Істотныя крокі па ўдасканаленні картаграфічнай карціны краю былі зроблены ў часы Станіслава Аўгуста Панятоскага. У 1770-я гг. былі выдадзены актуальныя буйнамаштабныя карты Рэчы Паспалітай. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай картаграфаваннем нашых земляў ЗАНЯЛОСЯ ваеннае ведамства Расійскай імперыі. Толькі памятаючы пра мінулае і паважаючы яго, можна спадзявацца на годнае месца ў будучыні. Сёлета Брэст святкуе сваё тысячагоддзе. Старажытны горад мяняў назву, мяняўся сам, МЯНЯЛІСЯ ЯГО МЕСЦІЧЫ. АЛЕ НЯЗМЕННАЙ застаецца яго гісторыя, назаўсёды ўпісаная ў летапіс часоў. Мы захопіліся ідэяй паказаць у адным выданні мазаіку вобразаў, якія нібыта ў калейдаскопе, абярнуліся вакол старажытнага Берасця. Горад пазначаны амаль на ўсіх старадаўніх картах. Немалую РОЛЮ ў тым адыграла яго размяшчэнне: на сутоцы рэк, на скрыжаванні дарог і амаль увесь час — на памежжы. Ідучы за гісторыяй рэгіёна, мы адначасна прасочылі этапы развіцця картаграфавання беларускіх зямель. Выказваем шчырую палзяку Анлрэю Вараб’ю, Ірыне Лаўроўскай, Улалзіміру Палалінскаму, Аляксею Аламовічу, Анатолю Сцебураку, Валеру Міцкевічу, Анлрэю Вазнішчыку, Ігару Цярэшчанку, Пётру Рулкоўскаму і ўсім, хто дапамагаў у полрыхтоўцы выдання. Выданню таксама садзейнічалі супрацоўнікі Музея псторыі горада Брэста, Брэсцкаго абласного краязнаўчага музея, Цэнтрольной навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Нацыянольнай бібліятэкі Белорусі. 
Год выдання
2019
Аўтар
Андрэеў І.А., Андрэевка В.В,
Выдавецтва
Akademkniga
Фармат
72х102 / 8
Колькасць старонак
96
Тып вокладкі
цвёрдая вокладка
ISBN
9789855085455
Наяўнасць
Водгукі
Няма адзнак
Пакінуць водгук
Загрузка водгукаў ...

Для куплі тавару ў нашым інтэрнэт-краме абярыце ўпадабаны тавар і дадайце яго ў кошык. Далей перайдзіце ў кошык і націсніце на "аформіць заказ" або "хуткі заказ".

Калі афармляеце хуткі заказ, напішыце Прозвішча, імя, тэлефон і e-mail. Вам ператэлефануе менеджэр і ўдакладніць ўмовы замовы. Па выніках размовы вам прыйдзе пацверджанне афармлення тавару на пошту ці праз СМС. Цяпер застанецца толькі чакаць дастаўкі і радавацца новай куплі.

Афармленне замовы ў стандартным рэжыме выглядае наступным чынам. Запаўняеце цалкам форму па паслядоўным этапах: адрас, спосаб дастаўкі, аплаты, дадзеныя аб сабе. Раім у каментары да замовы напісаць інфармацыю, якая дапаможа кур'еру вас знайсці. Націсніце кнопку "Аформіць заказ".

Аплачвайце пакупкі зручным спосабам. У інтэрнэт-краме даступна 3 варыянту аплаты:

  1. Наяўныя пры самавывазе або дастаўцы кур'ерам. Спецыяліст звяжацца з вамі ў дзень дастаўкі, каб удакладніць час і загадзя падрыхтаваць рэшту з любой купюры. Вы падпісваеце таварасуправаджальныя дакументы, ўносіце грашовыя сродкі, атрымліваеце тавар і чэк.
  2. Безнаяўны разлік пры самавывазе або афармленні ў інтэрнэт-краме: карты Visa і MasterCard. Каб аплаціць куплю, Сістэма перанакіруе вас на сервер сістэмы ASSIST. Тут трэба ўвесці нумар карты, тэрмін дзеяння і імя трымальніка.
  3. Электронныя сістэмы пры онлайн-замове: PayPal, WebMoney і Яндэкс.Грошы. Для здзяйснення пакупкі сістэма перанакіруе вас на старонку плацежнага сэрвісу. Тут неабходна запоўніць форму па інструкцыі.

Кур'ерам па Мінску

Дастаўка ажыццяўляецца з 10.00 да 17.00

  1. Дастаўка кур'ерам па Мінску ажыццяўляецца ў межах МКАД .
  2. Дастаўка кур'ерам па Мінску ажыццяўляецца для заказаў коштам звыш 20 рублёў .
  3. для заказаў коштам звыш 70 рублёў дастаўка кур'ерам ажыццяўляецца бясплатна.
  4. для заказаў коштам ад 20 да 70 рублёў кошт дастаўкі кур'ерам 5 рублёў.
  5. Форма аплаты-наяўны разлік або праз сістэму АРІП.
  6. указанне дакладнага адрасу дастаўкі і кантактнага тэлефона абавязкова. Перад тым, як даставіць заказ, курьер абавязаны папярэдне стэлефанавацца з вамі для ўдакладнення часу дастаўкі.

Поштай па Рэспубліцы Беларусь

  1. Пасля атрымання Вашага замовы з Вамі звяжацца прадстаўнік інтэрнэт-крамы, а затым на электронны скрыню, названы ў замове, будзе высланая рахунак-фактура на аплату. Аплата па рахунку-фактуры вырабляецца ў найбліжэйшай аддзяленні банка, з дапамогай сістэмы інтэрнэт-банкінгу або ў паштовым аддзяленні.
  2. сума аплаты ўключае: кошт замоўленых вамі тавараў + кошт упакоўкі і апрацоўкі замовы 1 рубель 30 капеек + кошт перасылкі згодна з тарыфамі РУП «Белпошта» (у залежнасці ад вагі тавару) ад 3,00 рублёў.
  3. тэрмін аплаты рахунак - фактур-10 банкаўскіх дзён з моманту выстаўлення рахунку. Пасля гэтага тэрміну неаплачаны заказ будзе ануляваны (для падаўжэння тэрміну аплаты неабходна звярнуцца ў інтэрнэт-крама).
  4. Заказ высылаецца поштай на ваш адрас пасля таго, як мы атрымаем пацверджанне яго аплаты. Аплата ад фізічных асоб паступае на разліковы рахунак крамы ў працягу 2-3 рабочых дзен.
0
0
0
Кошык