RATING ALL.BY

Художественная литература


Радченко, В. Авесалом. Начало

 

Радченко, В. Авесалом. Начало

Радченко, В. Авесалом. Начало. — М. : Перо, 2015. — 284 с. — ISBN 978-5-906847-02-7 (в пер.).
Они бессмертны, но они не безупречны. Они - Высшие Существа, но подвержены всем человеческим слабостям и порокам. И так же как и люди, они совершают ошибки, теряя голову от любви. Вот только ошибки Бессмертных могут обойтись миру людей слишком дорого...

Обычный менеджер рекламного агентства с необычным именем Авессалом, оказывается втянутым в борьбу, которую ведут на протяжении нескольких тысячелетий непримиримые соперники, пришедшие из другого, наполненного магией мира. Жизнь парня разрушена, его девушка трагически погибает. Пытаясь всё исправить, Авессалом заключает договор со странным типом по имени Гоша, и теперь должен вступить в схватку со зловещим Орденом Первых Дней, чтобы найти и уничтожить Ангела Тьмы, скрывающегося на земле.

Вместе с Анастасией, Защитницей, призванной ему на помощь, Авессалом попадает в смертельно опасный водоворот событий, смысл которых ему не могут, а иногда просто не желают объяснять. Рискуя жизнью, они разыскивают могущественные артефакты, энергия которых должна помочь герою в решающей схватке.

Но так ли прост этот парень, как кажется? Что за Сила дремлет внутри него, пробуждаясь в минуты опасности? А самое главное, что будет, когда он решит начать собственную игру...


Пад зоркай кахання : аповесці, апавяданні

 

Пад зоркай кахання : аповесці, апавяданні

Пад зоркай кахання : аповесці, апавяданні / уклад. В.А. Шніп. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 406 с. — (Вера. Надзея. Любоў). — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1647-2.
Зборнік саставілі творы сучасных беларускіх пісьменнікаў: Л. Кебіч, З. Дудзюк, А. Зэкава, А. Беланожкі, Н. Гальпяровіча і інш.


Караткевіч, У.  Збор твораў. Т. 9

 

Караткевіч, У. Збор твораў. Т. 9

Караткевіч, У.С. Збор твораў : у 25 т. / падрыхт. тэкстаў і камент. Пятра Жаўняровіч ; рэд. тома Таццяна Шамякіна. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015.— Т. 9 : Хрыстос прызямліўся ў Гародні : Евангелле ад Іуды. — 734 с. — ISBN 978-985-02-1673-1.
Гісторыка-псіхалагічны раман з жанравым вызначэннем, паводле аўтара, Евангелле ад Іуды распавядае пра з’яўленне на Беларусі ў XVI ст. чалавека, які па волі акалічнасцяў быў вымушаны згадзіцца на ролю Ісуса Хрыста і ў выніку стаў сапраўдным абаронцам пакрыўджаных і абражаных. Твор насычаны шматлікімі цытатамі са Святога Пісьма, алюзіямі і рэмінісцэнцыямі, якія прымушаюць чытача задумацца над вечнымі праблемамі чалавечага існавання ў свеце.


Зэкаў, А.М.  Вінегрэт пад фуршэт

 

Зэкаў, А.М. Вінегрэт пад фуршэт

Зэкаў, А.М. Вінегрэт пад фуршэт / маст. П. Гарадцоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 319 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1659-5.
У кнізе «Вінегрэт пад фуршэт» змешчаны творы самага рознага кшталту: апавяданні, былі, абразкі, гумарэскі, мініяцюры, байкі, эпіграмы, пародыі, вясёлыя рэцэнзіі і нават невялікая п’еса, прыдатная для пастаноўкі на вясковай сцэне. Розныя па форме і тэматыцы, яны тым не менш падобныя ў адным: кожны, самы невялічкі твор, узнімае настрой, бо і насамрэч гэта вясёлая кніга. Героі ў самых драматычных варунках свайго жыцця не губляюць аптымізму, да кожнай праявы ставяцца па-філасофску ды яшчэ і пасмейваюцца з сябе.


Караткевіч, У.  Збор твораў. Т. 8

 

Караткевіч, У. Збор твораў. Т. 10

Караткевіч, У.С. Збор твораў : у 25 т. / падрыхт. тэксту і камент. Міхася Кенькі ; рэд. тома Анатоль Верабей. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — Т. 10 : Чорны замак Альшанскі : раман. — 383 с. — ISBN 978-985-02-1396-9 (у пер.).
У дзясяты том Збору твораў Уладзіміра Караткевіча ўвайшоў гістарычны раман-дэтэктыў «Чорны замак Альшанскі» (1979).

У творы пісьменнік уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым. Гэтыя падзеі гістарычна і сюжэтна звязаны з сучаснасцю.


Чорны, К.  Творы

 

Чорны, К. Творы

Чорны, К. Творы / уклад. і камент. М.А. Тычыны ; навук. рэд. У.В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 734 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 10). — ISBN 978-985-02-1091-3 (у пер.).
У 10-ты том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі самыя значныя творы празаіка Кузьмы Чорнага — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца айчынным пісьменствам.


Караткевіч, У.  Збор твораў. Т. 8

 

Караткевіч, У. Збор твораў. Т. 8

Караткевіч, У. Збор твораў : у 25 т. / падрыхт. тэкстаў і камент. Валянціны Андрэевай ; рэд. тома Алесь Бельскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — Т. 8 : Каласы пад сярпом тваім : раман ; Зброя : аповесць. — 926 с. — ISBN 978-985-02-1640-3 (у пер.).
Восьмым томам Збору твораў Уладзіміра Караткевіча завяршаецца публікацыя корпуса тэкстаў «Каласы пад сярпом тваім». У том увайшлі другая кніга рамана «Сякера пры дрэве», першыя два раздзелы працягу рамана (з кнігі «Брань»), раздзел «Студзеньскім цёмным світаннем» (з кнігі «Груганнё»), а таксама аповесць «Зброя».


Колас, Я.  Творы

 

Колас, Я. Творы

Колас, Я. Творы / уклад. і камент. А.І. Шамякінай; навук. рэд. М.І. Мушынскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 822 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 8). — ISBN: 978-985-02-1648-9 (у пер.).
У кнігу ўвайшлі найбольш вядомыя вершаваныя і празаічныя творы малой формы класіка беларускай літаратуры, пачынальніка новай беларускай літаратуры Якуба Коласа. Том упрыгожваюць такія шэдэўры пісьменніка, як паэма «Новая зямля» і «Сымон-музыка».

Зборнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай і культурай роднай Беларусі.


Купала, Я.  Творы

 

Купала, Я. Творы

Купала, Я. Творы / уклад. і камент. А.В. Вальчук ; навук. рэд. У.В. Гніламёдаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 806 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 9). — ISBN 978-985-02-1675-5 (у пер.).
Том складаюць выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (1882—1942), напісаныя ім у розных жанрах — паэзія, драматургія, публіцыстыка. Сабраныя пад адной вокладкай, яны даюць уяўленне пра геніяльнага творцу, які, адораны ад прыроды вялікім талентам, дзякуючы засваенню народных традыцый і іх эстэтычнаму пераасэнсаванню і ўвасабленню, стаў выразнікам нацыянальнага света­погляду, а таксама прадвызначыў асновы адбудовы беларускай дзяржаўнасці, стварыў яе ідэалагему.

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца айчынным пісьменствам.


Ліпскі , У.  Над Аўцюкамі тармазні

 

Ліпскі , У. Над Аўцюкамі тармазні

Ліпскі , У. Над Аўцюкамі тармазні : вясёлыя гісторыі / маст. Алег Карповіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — 322 с. : іл. — ISBN 978-985-02-1666-3.
Па ініцыятыве пісьменніка лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага адбылося ўзнясенне аўцюкоўцаў. Старажытныя вясковыя паселішчы Малыя і Вялікія Аўцюкі аб’яўлены сталіцай беларускага народнага гумару. Народнага, а не прыдуманага, высмактанага з пальца, таму і мудрага, смешнага, павучальнага. Кніга пра аўцюкоўцаў, пра іх дасціпныя жарты, анекдоты, забабоны, падколкі, пад’ялдыкі разлічана на ўсіх, хто любіць пасмяяцца, хто ўмее весела, з аптымізмам жыць.


Аўрамчык, М.Я.  Выбраныя творы

 

Аўрамчык, М.Я. Выбраныя творы

Аўрамчык, М.Я. Выбраныя творы / прадм. Г. Далідовіча. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 524 с. : іл. — (Беларускі кнігазбор : БК. Серыя I, Мастацкая літаратура). — 700 экз. — ISBN 978-985-08-1868-3.
Кнігу выбраных твораў старэйшага беларускага паэта і празаіка Міколы Аўрамчыка (н. 1920) склалі найбольш значныя вершы, паэма «Волхаўская споведзь», аўтабіяграфічны раман пра прымусовую працу ў 1942–1945 гадах у каменнавугальных шахтах Рура, а таксама ўспаміны пра сяброў-літаратараў.

Восемдзесят першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


Лынькоў, М.  Выбраныя творы

 

Лынькоў, М. Выбраныя творы

Лынькоў, М. Выбраныя творы / уклад., прад., камент. Д. Бугаёва. — Мінск : Беларуская навука, 2013. — 560 с. : іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-1602-3.
Міхась Лынькоў (1899–1975) — народны пісьменнік Беларусі. У кнігу ўключана ўсё самае значнае з яго творчай спадчыны — апавяданні, дзе найбольш ярка праявіўся талент пісьменніка, аповесці, нарысы, лісты да розных асоб.

Шэсцьдзясят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


Мацяш, Н.  Выбраныя творы

 

Мацяш, Н. Выбраныя творы

Мацяш, Н. Выбраныя творы / уклад. і камент. Уладзіміра Васілевіча і Галіны Скарыны ; прадм. Генадзя Праневіча. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 605 с. : іл. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя 1, Мастацкая літаратура). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-08-1845-4.
У аднатомнік выдатнай беларускай паэтэсы, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова Ніны Мацяш (1943–2008) увайшлі найбольш значныя яе творы: вершы, паэмы, пераклады з розных еўрапейскіх моў, эсэ, успаміны, артыкулы. Таксама ўпершыню прадстаўлена яе эпісталярная спадчына (1968–2008) — лісты да калег па пяру, да сяброў.

Васьмідзясяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».


Ладья сокровищ

 

Ладья сокровищ

Ладья сокровищ : произведения белорусских писателей XIX — начала XX века / И.В. Саверченко. — Минск : Беларусь, 2015. — 320 с. — 2 300 экз. — ISBN 978-985-01-1128-9 (в пер.).
В переводе с белорусского языка даны произведения белорусских писателей XIX — начала XX в., многие из них публикуются впервые. Доктор филологических наук, профессор И. В. Саверченко дает анализ белорусской литературы того периода, комментарии к творчеству каждого из авторов.

Для читателей евразийского культурного пространства, стран Содружества независимых Государств, преподавателей и студентов высших учебных заведений, колледжей и гимназий, а также учителей и школьников старших классов.


Созвучие. Беларусь — Санкт-Петербург

 

Созвучие. Беларусь — Санкт-Петербург

Созвучие. Беларусь — Санкт-Петербург : альманах / сост. О. Алексеева. — Минск : Звязда, 2015. — 368 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-575-038-4 (в пер.).
Альманах «Созвучие. Беларусь — Санкт-Петербург» представляет писателей, поэтов и литературных критиков из Беларуси и города Санкт- Петербурга Российской Федерации. Произведения, вошедшие в книгу, ярко характеризуют современный литературный процесс в Беларуси и России.