RATING ALL.BY

Рекомендуем купить


Анестезиология и реаниматология
 

Сусветная спадчына Францыска Скарыны = Всемирное наследие Франциска Скорины = World heritage of Francysk Skaryna

Составитель   А.А.Суша
Издательство   Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки
Год издания   2017
Страниц   422
Тип обложки   твердый переплёт
ISBN   978-985-11-0973-5

Серыя заснавана ў 2010 годзе.

Гран-при XIV международного конкурса «Искусство книги» государств-участников СНГ.

Гран-при конкурса II Евразийской международной книжной выставки-ярмарки Eurasian Book Fair 2017 в Астане.

Рэдакцыйны савет:
Л.С. Ананіч, У.У. Андрыевіч (галоўны рэдактар), Р.С. Матульскі, Б.У. Святлоў, І.В. Карпенка, А.А. Каваленя, А.І. Лакотка, І.В. Саверчанка, В.В. Даніловіч, Г.Я. Галенчанка, М.В. Нікалаеў, Л.У. Языковіч. Складальнік А.А. Суша.

Аўтары тэксту: А.А. Суша, Г.У. Кірэева.

У выданні выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі (Адэса), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан), карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка (Мінск), Бібліятэкі Кембрыджскага ўніверсітэта (Кембрыдж), Бібліятэкі Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх (Вільнюс), Бібліятэкі Троіцкага каледжа (Кембрыдж), Брытанскай бібліятэкі (Лондан), Верхнялужыцкай навуковай бібліятэкі (Гёрліц), Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква), Закарпацкага абласнога краязнаўчага музея імя Т. Лягоцкага (Ужгарад), Каралеўскай бібліятэкі (Капенгаген), Львоўскай нацыянальнай навуковай бібліятэкі Украіны імя В. Стэфаніка (Львоў), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск), Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы (Варшава), Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага (Кіеў), Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі (Прага), Нацыянальнага музея імя А. Шаптыцкага (Львоў), Нацыянальнага музея Чэшскай Рэспублікі (Прага), Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (Масква), Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург), Універсітэцкай бібліятэкі (Вроцлаў); фота А.П. Дрыбаса, А.А. Сушы.

Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Выданне серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое пачалося ў 1517 годзе выпускам першай кнігі беларускага асветніка і друкара Францыска Скарыны. Беларускае кнігадрукаванне развівалася ў цеснай сувязі з еўрапейскім і ўсходнеславянскім, выкарыстоўваючы перадавыя напрацоўкі ў гэтай справе. Багата ілюстраванае выданне, падрыхтаванае беларускімі спецыялістамі ў галіне кнігазнаўства і скарыназнаўства, распавядае пра кожную кнігу беларускага першадрукара і такім чынам наглядна прадстаўляе кніжную спадчыну Францыска Скарыны, якая ў наш час зберагаецца ў многіх краінах свету — у кніжных і музейных зборах Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Чэхіі.


    О наличии товара спрашивайте в книжных магазинах ОАО "Белкнига"