Янка Маўр — адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці.
У кнізе прадстаўлены збор рэгламентацый, прадпісанняў, забарон, абмежаванняў, які сфармаваўся ў традыцыйнай культуры ўсходнеславянскіх народаў на падставе шматвяковага практычнага досведу.
У зборніку твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча сабраны казкі, якія напісаны ў розныя гады яго жыцця. Яны павучальныя, упрыгожаны мяккімі лірычнымі адступленнямі і добрым вясёлым юмарам
Творы, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, пра жыцьцё звычайных вясковых хлопцаў — Ваню і Саньку. Іх вёску акупавалі фашысты ў першыя месяцы вайны. Цяжкія выпрабаванні выпалі на долю Вані і Сашкі, іх родных і блізкіх.
Кніга змяшчае паэтычныя творы класіка айчыннай літаратуры Максіма Багдановіча са зборніка "Вянок", а таксама вершы розных гадоў. Творчасць паэта ўяўляе сабой яркі прыклад беларускай філасофскай, пейзажнай, грамадзянскай і любоўнай лірыкі.
Кніга прысвечана асабліва ахоўным прыродным тэрыторыям Беларусі ― чатыром нацыянальным паркам («Белавежская пушча», «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», «Прыпяцкі»), Бярэзінскаму біясфернаму і Палескаму экалагічнаму запаведнікам, знаёміць з іх гісторыяй.
На сённяшні дзень, ААТ «Белкніга» з'яўляецца найбуйнейшым кнігагандлёвых прадпрыемствам Рэспублікі Беларусь, якое налічвае 89 кніжных крамаў ва ўсіх рэгіёнах краіны! Мы супрацоўнічаем з многімі выдавецтвамі, як айчыннымі, так і замежнымі, прытрымліваемся сучасных тэндэнцый па выбарцы і выкладцы тавару, стараемся выкарыстоўваць індывідуальны падыход да кожнага нашага пакупніку і забяспечыць годны сэрвіс.