Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Адкрылася 19-я Віленская кніжная выстава-кірмаш
Кантактная інфармацыя
Рэспубліка Беларусь г.Мінск, ул.Железнодорожная 27а

Адкрылася 19-я Віленская кніжная выстава-кірмаш

22 лютага адбылася прэзентацыя беларускага стэнда на 19-й Віленскай кніжнай выставе-кірмашы.

22 лютага адбылася прэзентацыя беларускага стэнда на 19-й Віленскай кніжнай выстаўцы-кірмашы, у якой прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Аляксандр Кароль, супрацоўнікі пасольства, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава, кіраўнікі Аляксандр Нячай («Вышэйшая школа»), Уладзімір Андрыевіч («Беларуская Энцыклапедыя ім. П. Броўкі»), Алена Казак («Мастацкая літаратура»), генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч, а таксама дырэктар гімназіі ім. Ф. Скарыны ў Вільні Дзіяна Стахновіч.



Алена Паўлава правяла прэзентацыю кніжных навінак, прадстаўленых на стэндзе і расказала аб выніках святкавання ў Беларусі Скарынінскага года. Пасольству Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і гімназіі ім. Ф. Скарыны ў Вільні былі ўручаны дыпломы за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні знакавай юбілейнай даты – 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


У гэты ж дзень гімназіі была перададзена бібліятэчка беларускамоўных кніг у рамках падпраграмы "Беларусы ў свеце" Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гг.

У 2018 годзе Віленская кніжная выстава-кірмаш прысвечана 100-годдзю аднаўлення незалежнасці Літоўскай Рэспублікі і сабрала гасцей-экспанентаў з 9 краін свету і 53 пісьменнікаў з 21 краіны.

0
0
0
Кошык