Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя серыi «Светлыя знакі: паэзія Кітая» у кнiгарнi «Дружба»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя серыi «Светлыя знакі: паэзія Кітая» у кнiгарнi «Дружба»!

19 красавіка ў нашай кнігарні «Дружба» (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбудзецца прэзентацыя папулярнай выдавецкай серыі «Светлыя знакі: паэзія Кітая»!

19 красавіка ў 17:30, у нашай кнігарні «Дружба» (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбудзецца прэзентацыя папулярнай выдавецкай серыі «Светлыя знакі: паэзія Кітая»! Мерапрыемства праводзіцца сумесна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

 

Серыя «Светлыя знакі: паэзія Кітая» заснавана ў 2014 годзе па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Першыя кнігі выйшлі ў выдавецкім доме «Звязда». Спачатку гэта былі выданні, у якіх вершы друкаваліся толькі ў перакладзе на беларускую мову. Сёння ж побач з перакладамі друкуюцца і арыгіналы твораў.

 

Сярод аўтараў кніг — славутыя кітайскія паэты розных эпох Ван Вэй, Лі Бо, Ду Фу, Ай Цін, Лі Хэ і іншыя. Апошняй па ліку выйшла кніга «Метафара белага снегу» сучаснага кітайскага паэта Ван Цзянчжаа. У праграме бяруць удзел беларускія паэты Алесь Бадак, Віктар Шніп і Мікола Мятліцкі. У выкананні навучэнцаў гімназіі № 23 г. Мінска прагучаць вершы на кітайскай мове, змешчаныя ў папулярнай серыі.

 

Чакаем вас у нас!


0
0
0
Корзина