Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Беларуская кухня. Белорусская кухня. Belarusian Cuisine»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Беларуская кухня. Белорусская кухня. Belarusian Cuisine»

У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Беларуская кухня. Белорусская кухня. Belarusian Cuisine»! Набыць яе можна ў кнігарнях «Белкніга».


Кніга прысвечана кулінарным традыцыям нашых продкаў. Выданне пабудавана на базе працы знакамітага беларускага этнографа М. Я. Нікіфароўскага «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности». Чытач не толькі даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, але і пазнаёміцца з такімі напаўзабытымі зараз стравамі, як аўсяны кісель, саладуха, крупеня, рознымі віды клёцак, камоў, стульцаў, і навучыцца іх гатаваць. Усе рэцэпты пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя асноўнай часткі кніга ўтрымлівае кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў. Цікавымі будуць і культуралагічныя аспекты, звязаныя з традыцыямі харчавання нашых продкаў, і іх сувязь з сучаснасцю.

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.



0
0
0
Корзина