Дзень беларускага пісьменства-2022 ў Добрушы
3-4 верасня ў Добрушы Гомельскай вобласці адбудзецца XXIX Дзень беларускага пісьменства.
Сёлета ААТ «Белкнiга» ладзіць выставу-продаж беларускіх кніг са зніжкамі і аўтографамі пісьменнікаў: навінкі, маляўнічыя фотаальбомы, кнігі па гісторыі і інш.
Цэнтральнае месца ў выставе займуць кнігі, прысвечаныя знакавым для Беларусі датам - юбілеям класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, Году гістарычнай памяці.
Таксама госці атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з беларускім мабільным прыкладаннем «Чытанка».