«Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына»: фотасправаздача
На імпрэзе шла размова аб лепшых, найболей адметных кнігах, звязаных з Гродна і яго ваколіцамі.
1 красавіка ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына», на якой расказалі аб лепшых, найболей адметных кнігах, звязаных з Гродна і яго ваколіцамі.
У святочнай імпрэзе прынялі ўдзел Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, грамадскі дзеяч, фатограф Уладзіслаў Цыдзік, беларускі гісторык, філакартыст і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, дырэктар РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Павел Сухарукаў і генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч.
З прывітальнымі словамі выступілі Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч.
За значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры Віктару Лісковічу была аб'яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Грамадскі дзеяч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслаў Цыдзік прэзентаваў свае мастацка-літаратурныя альбомы пра Гродзеншчыну.
Беларускі гісторык, філакартыст і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў прадставіў сваю выстаўку старых паштовак і кнігі з серыі «У пошуках страчанага».
Аляксандр Вашкевіч адзначыў, што ААТ «Белкніга» таксама ўносіць вялікі ўклад у папулярызацыю і распаўсюджванне беларускай краязнаўчай літаратуры праз адкрыццё кнігарняў, дзе кожны можа набыць кнігу не толькі пра найбуйнейшыя гарады, але і пра маленькія куточкі нашай мілай і любай краіны.
Фота: Яна Сабіна.