Прэзентацыя кнігі Віктара Кажуры «Энцыклапедыя юнага натураліста»
23 лютага aб 11 гадзіне ў нашай кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Энцыклапедыя юнага натураліста» беларускага пісьменніка Віктара Кажуры, якая ўбачыла свет у выдавецтве «Народная асвета». Прэзентацыя прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, а таксама Тыдню роднай мовы, які праходзіць з 20 па 26 лютага.
Кніга вядомага беларускага аўтара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Віктара Кажуры працягвае серыю «Школьная энцыклапедыя». Гэта незвычайная энцыклапедыя. У кнізе чытач знойдзе шмат ілюстрацый, а таксама вершы і апісанні розных раслін, грыбоў і жывёл, якія растуць і жывуць ў Беларусі. Для цікаўных − рэцэпты блюд.
Ягады і кветкі – сонейкавы дзеткі; Бору-лесу будзь удзячны: пакланіся – ён аддзячыць! І на лузе, і ў бары ёсць свае гаспадары – народнымі прымаўкамі і прыказкамі напоўнена кніга.
Адрасуецца чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама настаўнікам і бацькам, усім тым, хто цікавіцца роднай прыродай і роднай мовай.
Мастак Алена Дашкевіч.