Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кнігі «Беларуская кухня» у «Светачы»: фотасправаздача
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кнігі «Беларуская кухня» у «Светачы»: фотасправаздача

У першы дзень зімы ў нашай кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылась прэзентацыя кнігі «Беларуская кухня. Белорусская кухня. Belarusian Cuisine». Кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Беларусь».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтар кнігі Аляксандр Вашчанка, рэдактар кнігі Алеся Далгушова, прадстаўнікі выдавецтва «Беларусь» і ААТ «Белкніга», а таксама навучэнцы Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа кулінарыі.

https://ctv.by/90-unikalnyh-receptov-nacionalnoy-kulinarii-v-minske-prezentovali-knigu-belorusskaya-kuhnya







Як адзначылі удзельнікі прэзентацыі, нацыянальная кухня з’яўляецца ўвасабленнем кожнай краіны. Менавіта яна адлюстроўвае яе культуру і традыцыі. І гэта кніга будзе садзейнічаць папулярызацыі і распаўсюджанню беларускай культуры.



Кніга прысвечана кулінарным традыцыям нашых продкаў. Выданне пабудавана на базе працы знакамітага беларускага этнографа М. Я. Нікіфароўскага «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности». Чытач не толькі даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, але і пазнаёміцца з такімі напаўзабытымі зараз стравамі, як аўсяны кісель, саладуха, крупеня, рознымі віды клёцак, камоў, стульцаў, і навучыцца іх гатаваць. Усе рэцэпты пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя асноўнай часткі кніга ўтрымлівае кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў. Цікавымі будуць і культуралагічныя аспекты, звязаныя з традыцыямі харчавання нашых продкаў, і іх сувязь з сучаснасцю.





0
0
0
Корзина