Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прайшла прэзентацыя кніг выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прайшла прэзентацыя кніг выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі»!

Кнігі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1 ліпеня ў кнігарні «Дом книги «Светоч» намеснік дырэктара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Віктар Марахін прэзентаваў кнігі з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці», а таксама распавёў пра новую кнігу «Беларусь партизанская. Иллюстрированная энциклопедия партизанского движения в Беларуси в годы Великой Отечественной войны» з серыі «Беларусь помнит: во имя жизни и мира».



 

Серыя «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» гэта ўнікальныя дакументы і фатаграфіі, што адлюстроўваюць трагедыі гэтых населеных пунктаў і расказваюць іх перадгісторыю. Усе кнігі маюць зручны для чытача фармат і выдадзены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Серыя з'яўляецца пераможцай Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2019» краін — удзельніц СНД у намінацыі «Перамога».



 

На сённяшні момант у серыі 4 кнігі — «Трасцянец. Трагедыя народаў Еўропы», «Хатынь. Трагедыя беларускага народа», «Боль і гнеў. Халакост і Супраціўленне ў Навагрудку», «Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных».



 

Апошняя — «Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» — выйшла некалькі тыдняў назад і прысвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі — масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных (шталаг № 352).



 



Набыць кнігі можна ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга».

 

Фота: Яна Сабіна.

 

0
0
0
Корзина