Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кнігі «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кнігі «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»!

Калі вы цікавіцеся гістарычным фэнтэзі, то, напэўна, ведаеце пра серыю прыгодніцкіх і фантасмагарычных раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» Людмілы Рублеўскай!

Калі вы цікавіцеся гістарычным фэнтэзі, то, напэўна, ведаеце пра серыю прыгодніцкіх і фантасмагарычных раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» Людмілы Рублеўскай.

 

А калі не ведаеце – самы час пазнаёміцца з творамі вядомай беларускай пісьменніцы. Ды і нагода ёсць: 22-га мая ў 18:30 у кнігарні «Книги & книжечки» (пр-т Незалежнасці, 14) адбудзецца прэзентацыя пятай – доўгачаканай! – кнігі серыі — «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара»!

 

Кніга толькі-толькі пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда», таму ў кожнага нашага пакупніка ёсць магчымасць першым набыць навінку і атрымаць аўтограф Людмілы Рублеўскай!

 

Анатацыя: Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Баўтрамей Лёднік – чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля. Але нават гэта не выратоўвае ад непрыемнасцей. І вось ужо зноў шляхціц Вырвіч і доктар Лёднік уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў... Да сяброў далучаецца сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі Лёдніка панны Праксэды. Героі патрапяць у сутарэнні Ашмянскага замка, палётаюць на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, пагасцююць у Пацучынага Караля… 
Банду Чорнага Доктара чакаюць неверагодныя прыгоды, а вас – невядомыя старонкі беларускай гісторыі.

 

Чакаем вас у нас!

0
0
0
Корзина