Праект «Маладосць »&«Маладосць» запрашае: АЙТМАТАЎ PLUS
12 снежня ў межах ініцыятывы «Маладосць »&«Маладосць»: культурны праект часопіса і кнігарні» пройдзе сустрэча АЙТМАТАЎ PLUS, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.
11 снежня ў межах ініцыятывы «Маладосць »&«Маладосць»: культурны праект часопіса і кнігарні» пройдзе сустрэча АЙТМАТАЎ PLUS, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.
У праграме прадугледжаны ўспаміны пра пісьменніка, абмеркаванне яго творчасці, прэзентацыя выданняў, а таксама акцёрскае чытанне апошняга рамана Чынгіза Айтматава “Калі падаюць горы. Вечная нявеста”, пераклад якога на беларускую мову здзейснены сёлета з нагоды юбілею.
Паведамляем, што ў кнігарні можна купіць яшчэ адзін набытак юбілейнага года — нанова выдадзены раман “Буранны паўстанак” і сустрэцца з супрацоўнікамі выдавецтва “Народная асвета”.
Кнігарня “Маладосць” ААТ “Белкніга” і рэдакцыя часопіса “Маладосць” РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” запрашаюць усіх, каму цікавая творчасць пісьменніка і хто нераўнадушны да культурнага жыцця горада і краіны.
Нагадваем, што сустрэча, як і іншыя мерапрыемствы праекта «Маладосць »&«Маладосць», пройдзе ў кнігарні “Маладосць” на Багдановіча, 68 з 16.00 да 17.00.