Творчая сустрэча з Уладзімірам Цануніным у «Доме книги «Светоч»
Разам з паэтам, бардам прыемныя хвіліны падорыць Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія».
22 жніўня а 15 гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11) адбудзецца літаратурна-музычная праграма па творчасці Уладзіміра Цануніна «Тут я змерыў сцяжынку кожную».
Разам з паэтам, бардам прыемныя хвіліны падорыць Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія» Цэнтра эстэтычнага выхавання ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна».
Цанунін Уладзімір Яфімавіч – член двух творчых саюзаў – Саюза пісьменнікаў Беларусі (2014) і Саюза музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь (2009), таму яго дзейнасць даволі рознабаковая. Ён піша вершы, удзельнічае ў песенных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. Шмат працуе Цанунін Уладзімір Яфімавіч з моладдзю, прымае актыўны ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах, што ладзяцца у Вілейскім раёне і Мінскай вобласці.
Вершы і песні пачаў пісаць з юнацтва. Зараз ён аутар дзесяці паэтычных зборнікаў: «Не отправленные письма» (2009), «У струменях часу», «Хто ж адкажа» (2011), «Пушчанскія галасы», «Да вогнішча далёкага юнацтва» (2015), «Люстэрка» (2016), «Кліча бацькава хата», «Страчанае рэха» (2018), «Зачараваная чаромха» і «Белыя галубы над Сафіяй» (2019). У 2010 годзе напісаў вершаваны тэкст да дакументальнай стужкі «Горад на Вяллі», якая атрымала першае месца на I рэгіянальным конкурсе аматарскага краязнаўчага фільма ў Вілейцы. Дакументальны фільм пра першую сусветную вайну, зняты ў 2011 годзе, заняў першае месца на рэспубліканскім конкурсе «Праваслаўныя святыні беларускага народа». Ен таксама лаўрэат фестывалю бардаўскай песні, што праходзіў у Польшчы (2005). У 2016 годзе быў узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру». У 2018 годзе атрымаў Падзяку ад старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Запрашаем!