Выйшла ў свет чарговае выданне серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці»!
Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамім, фотакопіямі архіўных дакументаў.
«Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных» – пад такой назвай у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» выйшла ў свет чарговае выданне серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці».
Кніга прысвечана адной з самых трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі – масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных. У 1941-1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек. У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзесяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны.
Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамім, фотакопіямі архіўных дакументаў.
Кнігу можна набыць у кнігарнях сеткі «Белкніга».