Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
30 беларускіх казак з неверагоднымі ілюстрацыямі Валерыя Славука!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

30 беларускіх казак з неверагоднымі ілюстрацыямі Валерыя Славука!

Старт продажаў кнігі хутка адбудзецца ва ўсёй сетке кнігарняў «Белкніга»!

У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла кніга «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», старт продажаў якой хутка адбудзецца ва ўсёй сетке кнігарняў «Белкніга»!



«Вядзьмар, які рабіўся ваўком»
— гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX-XX стст. Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі. Для гэтага выдання іх адабраў і апрацаваў па-новаму Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля. Непаўторныя ілюстрацыі да кнігі зрабіў знакаміты мастак Валерый Славук.



«Падбіраючы і рыхтуючы казкі для гэтай кнігі, я ставіў перад сабою разам тры мэты, — расказвае Антон Францішак. — Па-першае, я імкнуўся паказаць чытачам стыль і жывы голас беларускай казкі. Згладжваючы няроўныя ці цяжка зразумелыя месцы ў запісах, я стараўся не прыводзіць іх усё ж да стэрыльнай літаратурнасці, не заглушаць цалкам голас расказчыка — а саміх расказчыкаў, дзе яны вядомыя, называць па імёнах.

Па-другое, я хацеў падзяліцца тым, што падабаецца ў беларускіх казках мне самому. Чытаючы ўпершыню кожную з гэтых трыццаці, я хоць раз сказаў "Ух!" — ці з такой, ці з сякой прычыны. Можа, і вы скажаце.

Па-трэцяе — як аматар казак ўсіх народаў свету — я з асабліваю прыемнасцю ўключаў у зборнік казкі, якія даюць адметнае мясцовае прачытанне якога-небудзь вельмі пашыранага матыву: пра час, які бяжыць на тым свеце хутчэй, чым на гэтым; пра жытло нячысцікаў, якое папраўдзе выглядае зусім не так, як здаецца выпадковаму госцю; пра чарадзейнага дапаможцу, пакрыўджанага бяздумным учынкам».

Адмыслова для гэтага выдання мастак Валерый Славук зрабіў амаль семдзясят ілюстрацый!



А 21 красавіка аб 11-й гадзіне
правядзем public talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевич» Андрэем Янушкевічам і мастаком Валерыем Славуком, дзе пагаварым аб самой кнізе і аб'явім дату старта продажаў у кнігарнях «Белкніга».

0
0
0
Корзина