Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
ААТ «Белкніга» пачынае цыкл прэзентацый краязнаўчых кніг у «Доме книги «Светоч»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

ААТ «Белкніга» пачынае цыкл прэзентацый краязнаўчых кніг у «Доме книги «Светоч»

Кніга «Vale!» Віктара Хурсіка — пераможца ў нацыянальным літаратурным конкурсе ў жанры публіцыстыкі.

15 жніўня краязнавец і выдавец Віктар Хурсік пры ўдзеле ААТ «Белкніга» ладзіць выставу краязнаўчых кніг і прэзентацыю кнігі «Vale!» пра род і лёс Магдалены Радзівіл з родаў Завішаў.

 

За час выдавецкай дзейнасці В. Хурсік выдаў больш за 450 найменняў кніг. Большасць з іх краязнаўчыя даследаванні на беларускай мове. На выставе можна будзе ўбачыць кніжкі розных аўтараў, якія выходзілі ў свет цягам апошняй чвэрці стагоддзя. Сярод іх серыя брашур «Ведаць свой край – Беларусь» (14 назваў, аўтары Алесь Махнач, Уладзімір Цэйкін, Віктар Грыбко, Віктар Скараход і іншыя). Будзе цалкам прадстаўлена серыя даведачных кніг для краязнаўцаў Яўгена Анішчанкі – спісы шляхты беларускіх паветаў і ваяводстваў канца 18 стагоддзя (усяго 11 паветаў і назваў), а таксама дадаткі да кнігі хронік «Памяць. Лунінецкі раён», укладзеныя Таццянай Канапацкай (6 назваў). Краязнаўчыя кнігі Міхася Карпечанкі, Уладзіміра Содаля, Мікалая Гайбы, Наталлі Вайцяховіч і іншых аўтараў працягнуць шэраг.

 

Дакументальная кніга «Vale!» — пераможца ў нацыянальным літаратурным конкурсе ў жанры публіцыстыкі. Матэрыялы для яе збіраліся аўтарам шмат гадоў у замежных і беларускіх архівах, гэта адзінае і найбольш поўнае выданне пра дзіцячыя гады, станаўленне светапогляду, грамадскую і палітычную дзейнасць Магдалены Нанаўны Радзівіл з роду Завіша, якая фінансавала беларускае адраджэнне на пачатку ХХ стагоддзя. На заканченне можна будзе азнаёміцца з навінкай, выдадзенай В. Хурсікам – кніжкай «Мінскія абразкі».

 

Мерапрыемства пройдзе ў абноўленным памяшканні кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11). Пачатак у 17:00 гадзін.


0
0
0
Корзина