ААТ «Белкніга» уручыла дыпломы за высокі рэйтынг продажаў
Мерапрыемства адбылося ў рамках святочнай імпрэзы «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»
11 сакавіка, у рамках святочнай імпрэзы «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына», генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч уручыў дыпломы за высокі рэйтынг продажаў выдавецтву «Вышэйшая школа» за кнігу «Пінск — Палеская легенда» і выдавецтву «РІА «Вячэрні Брэст» за кнігу «Брест. Мгновения спрессованы в столетия».
Дыпломам за ўклад у стварэнне папулярнай кнігі «Брест. Мгновения спрессованы в столетия» быў ўзнагароджан дызайнер-фатограф Андрэй Рыбачук. Дыпломам за стварэнне папулярнай кнігі «Пінск — Палеская легенда» была ўзнагароджана намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна.
Фота: Яна Сабіна.