Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
«Белкніга» запрашае на творчую вечарыну Навума Гальпяровіча!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

«Белкніга» запрашае на творчую вечарыну Навума Гальпяровіча!

На вечарыне чытачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца бліжэй з творчасцю аўтара, а таксама паслухаць вершы у аўтарскім выкананні.

ААТ «Белкніга» сумесна з каналам «Культура» Беларускага радыё запрашаюць на творчую вечарыну вядомага пісьменніка і вядучага праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» Навума Гальпяровіча!

 

Сустрэча адбудзецца 23 жніўня а 17-й гадзіне ў кнігарні «Дом книги «Светоч» па адрасе: пр-т Пераможцаў, 11.

 

Сярод запрошаных – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Карлюкевіч, старшыня Беларускага фонда культуры Т.І. Стружэцкі, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» А.М. Бадак, дырэктар канала «Культура» Беларускага радыё У.А. Трапянок, дырэктар тэлеканала «Беларусь 3» Н.В. Марынава, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі А.А. Стэльмах, пісьменнікі, барды і выканаўцы песень на вершы Н.Гальпяровіча.

 

На вечарыне чытачы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца бліжэй з творчасцю Навума Гальпяровіча, паслухаць вершы у аўтарскім выкананні, а таксама апавяданні з кніг «На скрыжаванні сноў» і «Час лістападу» у выкананні кіраўніка тэатра Беларускага радыё Алега Вінярскага і артысткі Маргарыты Захарыя.

 

У канцы сустрэчы адбудзецца аўтограф-сесія аўтара.

 

Уваход на мерапрыемства свабодны!

0
0
0
Корзина