Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Адбылася сустрэча ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Адбылася сустрэча ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць»

9 студзеня адбылася сустрэча ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць»!
Гэта сустрэча ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць» (праекта аднаіменных часопіса і кнігарні ААТ «Белкніга») стала пэўнай справаздачай за 2018 год.

Мадэратар і галоўны натхняльнік сустэчы Дзмітрый Шулюк адзначыў, што 2018 год прайшоў для «Маладосці» пад сцягам разбурэння літаратурнай сцяны паміж аўтарам і чытачом (у тым ліку і пры дапамозе праекта «Маладосць» & «Маладосць»).

Актыўнай удзельніцай гэтага «руху насустрач»стала паэтэса і перакладчыца Ганна Комар, якая прачытала свае цёплыя вершы і шчамлівыя пераклады, а таксама распавяла пра асабістыя вынікі мінулага года.

Між тым, няглядзячы на шанаванне традыцый і у поўнай адпаведнасці са сваёй назвай, «Маладосць» імкнецца шукаць новыя імёны, дзёрзкія думкі і вострыя языкі. Аднак для гэтага неабходна было падрыхтаваць глебу – заняцца дэканструкцыяй нашай і сусветнай класікі.

Скончылася ж імпрэза ўжо традыцыйным выступам музыкантаў. На гэты раз гасцей сустрэчы парадваў гурт «Няміга».

Наступная літаратурная серада адбудзецца праз два тыдні ў той жа самы час, на тым жа самым месцы (вул. Багдановіча, 68 у 16-00).

0
0
0
Корзина