Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Навiнка: кніга «Пакацілася сонейка» раскажа чытачам пра кожны месяц года!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Навiнка: кніга «Пакацілася сонейка» раскажа чытачам пра кожны месяц года!

Набыць кнігі можна будзе ў кнігарнях сеткі «Белкніга», а ў нашай інтэрнэт-кнігарні — са зніжкай 20%!

У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» выйшла кніга «Пакацілася сонейка… Вершы і загадкі пра месяцы года» ў серыі «Беларускія пісьменнікі −дзецям».



Разам з кнігай дзеці ў вершах даведаюцца пра дзівы кожнай пары года. Танец сняжынак узімку, першыя пралескі і прылёт птушак увесну, яркае сонейка і смачныя ягады ўлетку, шматкаляровае ўбранне прыроды восенню – пра гэта і многае іншаерасказвае аўтар кнігі Віктар Кажура.

 

На старонках выдання змешчаны таксама прымаўкі пра месяцы года, прапануюцца і займальныя заданні. Дзякуючы яркім ілюстрацыям і маляўнічым фатаграфіям кнігу будзе не толькі цікава чытаць, але і разглядаць.



Выданне прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і ўключана ў спіс твораў для пазакласнага чытання ў 4 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па вучэбным прадмеце «Літаратурнае чытанне».

 

У дадзенай серыі ў гэтым годзе вышла таксама кніга «Вучоныя вароны. Вершы пра птушак» Анатоля Зэкава, на старонках якой птушкі чытаюць кнігі, мятуць лісце, сумуюць па Радзіме.

 

Набыць кнігі можна будзе ў кнігарнях сеткі «Белкніга», а ў нашай інтэрнэт-кнігарні — са зніжкай 20%!

 

Крыніца: «Белорусская Энциклопедия им. Петруся Бровки»

0
0
0
Корзина