Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Кніжныя навінкі пра Гродна і Слонім выйшлі ў выдавецкім доме «Звязда»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Кніжныя навінкі пра Гродна і Слонім выйшлі ў выдавецкім доме «Звязда»

Прэзентацыі гэтых кніг адбудуцца ў рамках XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

Чарговае выданне з серыі «Падарожжа ў часе» вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, на гэты раз прысвечаная Гродна, выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда».




Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі горада з канца ХІХ стагоддзя да сярэдзіны 1970-х гадоў. Кніга выйшла на беларускай, рускай і англійскай мовах. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Яшчэ адна кніга Уладзіміра Ліхадзедава пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда» — «СЛОНІМ. Падарожжа ў часе».




Імя калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава сёння добра вядома гісторыкам і знаўцам гісторыі сваёй Айчыны. Новая кніга – знаёмства з новымі знаходкамі збіральніка паштовак стогадовай даўніны. Альбом дае магчымасць убачыць даўні Слонім вачыма нашых продкаў. На беларускай, рускай і англійскай мовах. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Прэзентацыі гэтых кніг адбудуцца ў рамках XXVI Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

0
0
0
Корзина