Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Як ажываюць вобразы. Конкурс ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Як ажываюць вобразы. Конкурс ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць»

Чарговая імпрэза ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць» (праекта аднаіменных часопіса і кнігарні ААТ “Белкніга”) 23 студзеня была прысвечана конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя».

Чарговая імпрэза ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць» (праекта аднаіменных часопіса і кнігарні ААТ “Белкніга”) 23 студзеня была прысвечана конкурсу «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя».

Удзельнікі сустрэчы імкнуліся адказаць на пытанне “як ажываюць вобразы?” і падзяліліся асабістым вопытам “рэаніміравання” славутых імёнаў нашага літаратурнага мінулага.

Аўтар ідэі конкурса Ігар Запрудскі.JPG

Першым слова ўзяў дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ Ігар Запрудскі, аўтар ідэі конкурсу. Ігар Мікалаевіч і распавёў пра акалічнасці з’яўлення “Слаўнай кампаніі” і тую лакуну, якую, на вялікі жаль, уяўляе з сябе біяграфічны жанр у сучаснай беларускай літаратуры. Менавіта гэтыя пусткі і ўзяліся запаўняць удзельнікі “РэANIMAцыі”.

Фрагмент дыскусіі.JPG

Аліна Агрэніч выбрала для конкурснага твора постаць Францішка Багушэвіча,а калі дакладней, тыя акалічнасці, якія маглі мець месца пасля смерці пісьменніка.
Таццяна Кохан, засяродзіла сваю ўвагу на жыцці Яна Чачота.
Таццяна Кіявіцкая распавяла пра жыццёвыя і непасрэдна літаратурныя абставіны працы над біяграфіяй Вікенція Равінскага.
Інтрыгуючай і шмат у чым таямнічай біяграфіі паўстанца 1863–1864 гг. Пранціша Вуляпрысвечаны тэкст Цімура Буйко.
Глеб Ганчароў прысвяціў свой твор мінчуку Янку Лучыне.

Выступае БАЛЦКІ СУБСТРАТ.JPG

Завяршылася ж імпрэза традыцыйным ужо для праекта выступленнем музыкантаў. На гэты раз гасцей сустрэчы парадаваў гурт “Балцкі субстрат”.

Наступная літаратурная серада адбудзецца праз два тыдні ў той жа час, на тым жа месцы(вул. Багдановіча, 68 у 16-00).

P.S. Цырымонія ўзнагароджвання лепшых канкурсантаў адбудзецца на ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе.

0
0
0
Корзина