Мерапрыемства, прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы
21 лютага ў фiлiале ААТ «Белнiга» кнiгарнi «Iскра» адбылося мерапрыемства, прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы. Яно было накiравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў людзей павагi i любовi да роднага слова, цiкавасцi да твораў беларускiх пiсьменнiкаў.
На сустрэчу былi запрошаны Дземiдовiч Т.А.,старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Дудзюк З.I., Брытун А.А., Кандрашук Н.П., аўтары Брэстчыны. Удзельнiкамi сустрэчы сталi вучнi 5 i 9 класа школы №9 г. Брэста, студэнты Дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна, пакупнiкi кнiгарнi.
У атмасферы добразычлiвасцi прайшла размова пра гiсторыю ўзнiкнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захавання беларускай мовы. Дзецi паказалi батлейку па матывам апавяданняў Р. Бензярука. Свята запомнiлася ўсiм. Кожны ў сваiм сэрцы пакiнуў, што трэба любiць i шанаваць родную мову, бо менавiта ў мове захавана гiсторыя нашага народа, сiла i краса народнага слова.