Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентация кнігі «Пацеркі даверу» Святланы Варонік у Слоніме!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентация кнігі «Пацеркі даверу» Святланы Варонік у Слоніме!

Святлана Варонік — аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў у перыядычным друку, вершаў і апавяданняў.

7 жніўня а 16 гадзіне ў нашай кнігарні «Санет» (вул. Чырвонаармейская, 40) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Пацеркі даверу» берасцейскай паэтэсы Святланы Варонік.

 

У паэтычным зборніку Святланы Варонік - асэнсаванне навакольнага свету, прыроды, чалавека ў кантэксце зямнога быцця і Космасу. Гэта шлях чуйнай душы праз спазнанне болю, расчараванняў - да светласці і гармоніі. Пачуццё і думка выяўляюцца ў лаканічных формах, якія даюць чытачу прастору для роздуму, для расчытвання падтэксту і пранікнення ў таямніцы паэтычнага слова.

 

Святлана Варонік — аўтар шматлікіх навуковых прац, артыкулаў у перыядычным друку, вершаў і апавяданняў. Перакладае з украінскай і польскай моў. Адным з найбольш значных яе перакладаў з’яўляецца пераклад на беларускую мову «Акафіста да Маці Божай Нястомнай Дапамогі», выдадзены ў 2000 г. Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквой. У 2015 г. у свет выйшаў яе першы паэтычны зборнік «Маміна дрэва» і адразу прыцягнуў увагу творчай грамадскасці, набыў прыхільнікаў паэтычнага слова аўтаркі.

 

Чакаем вас у нас на прэзентацыі!

0
0
0
Корзина