Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя новай кнігі Алены Масла ў кнігарне «КнігаПоліс»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя новай кнігі Алены Масла ў кнігарне «КнігаПоліс»!

2 красавіка ў 12:30 пройдзе прэзентацыя кнігі «Балотныя Прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі» беларускай пісьменніцы Алены Масла.

2 красавіка ў 12:30 у кніжнай краме «КнігаПоліс» (вул. Сурганава, 46) пройдзе прэзентацыя кнігі «Балотныя Прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі»беларускай пісьменніцы Алены Масла.

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з выдавецтвам «Пачатковая школа» і прымеркавана Cусветнаму дню дзіцячай кнігі (2 красавка).

Вас чакаюць:

— сустрэча з вядомым беларускім аўтарам;

— зніжка 10% на новую кніжку;

— цікавыя гульні;

— розыгрыш кнігі;

— падарункі усім!

Аўтар кнігі распавядае: «Калі я была школьніцай, штовосень разам з бацькамі збірала ягады на балоце. Падабаўся і сам працэс, а найбольш – незвычайны настрой, які там пануе – нібы трапляеш у іншасвет, такое тут усё незвычайнае. А яшчэ як пачнуць старэйшыя апавядаць пра розныя здарэнні, прыгоды, у якія яны, альбо іх знаёмыя, на балотах траплялі! Да прыкладу, пра ягадніцу, якую на балоце напаткаў галодны воўк. Кінуўся на яе – а яна не разгубілася, злаўчылася і ўхапіла яго за язык. Руку ў пастку па самае горла засунула! Так і прывяла ваўка ў вёску! Альбо як заблукалі ягаднікі на балоце і тыдзень не маглі з яго выйсці, харчаваліся ягадамі і пілі балотную ваду... Таму мае асабістыя асацыяцыі з балотам – гэта ягады і прыгоды!

Яшчэ балота – гэта абшары імхоў. Сярод іх – сфагнум, які ачышчае ваду і паветра да крыштальнай чысціні.Таму беларускія балоты і завуцца лёгкімі Еўропы. На балоце гняздуюцца птушкі, сярод якіх шмат рэдкіх. У непраходных мясцінах віюць яны гнёзды і выводзяць птушанят. На балотах расце шмат раслін, занесеных у Чырвоную кнігу. Балота – скарбніца вітамінаў. Колькі карысных ягад расце тут – журавіны, брусніцы, буякі…

Вось пра ўсё пра гэта – кніга «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі». Сустрэча з балотам – штораз як вандроўка ў іншасвет. Небяспечная, але вельмі цікавая! Таму і напісалася казка. Але ёсць у кнізе і пазнавальныя развароты, і рэцэпты традыцыйных беларускіх страў!»

Праілюстравала кнігу добрая сяброўка пісьменніцы, вядомая мастачка Аксана Аракчэева.

P.S. Каб усім хапіла месца, калі ласка, запішыцеся на мерапрыемства па спасылцы: https://vk.com/topic-35524822_39642804 !

Чакаем вас у нас!

0
0
0
Корзина