Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кнігі «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кнігі «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце»

18 сентября 2019

Таксама адбудзецца адкрыццё выставы лепшых прац Майстра, якая будзе працаваць на працягу тыдня.

19 верасня а 17-й гадзiне ў новай зале кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мiнск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце» і адкрыццё выставы лепшых прац Майстра, якая будзе працаваць на працягу тыдня.

 

У прэзентацыі прымуць ўдзел укладальнікі кнігі — дачка мастака Аксана Аракчэева і пісьменніца Алена Масла, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня ГА «Беларускі саюз мастакоў» Рыгор Сітніца, сябры і вучні Майстра — мастацтвазнаўца, крытык, публіцыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, лаўрэат прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Барыс Крэпак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Васіль Сумараў, мастак, прафесар, загадчык кафедры жывапісу БДАМ Уладзімір Масленікаў, мастак, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Ігар Бархаткоў, скульптар, фотамастак, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва Уладзімір Колчаў, а таксама родныя Барыса Аракчэева.

 

26 верасня а 13-й гадзiне адбудецца закрыццё выставы і пройдзе майстар-клас, які правядзе мастачка Аксана Аракчэеева.

 

Запрашаюцца жадаючыя ўсіх узростаў! Уваход вольны!

0
0
0
Корзина