Прэзентацыя кніг беларускай пісьменніцы Галіны Пшонік: фотасправаздача!
Фатаграфіі з прэзентацыі кніг «Спуск у горад Хлуск» і «Чарадзейны калейдаскоп» беларускай дзіцячай пісьменніцы Галіны Пшонiк!
25 красавіка ў нашай кнігарні «Дружба» адбылася прэзентацыя кніг «Спуск у горад Хлуск» і «Чарадзейны калейдаскоп» беларускай дзіцячай пісьменніцы Галіны Пшонiк! Мерапрыемства праводзілася сумесна з выдавецтвам «Звязда».
На прэзентацыю завіталі вучні 14-й мінскай гімназіі. Дзеці адказвалі на каверзныя пытанні аўтара, прапаноўвалі свае варыянты завяршэння казачнай гісторыі, спаборнічалі ў валоданні беларускай мовай.
Таксама дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у цікавай гульне ад выдавецтва «Звязда» і атрымалі падарункі.
У канцы прэзентацыі дзеці набылі некалькі кніг і атрымалі аўтограф Галіны Пшонік!
Фота: Яна Сабіна.