Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі» ў «Светачы»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі» ў «Светачы»!

Кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

12 сакавіка а 16-й гадзіне, у нашай кнігарні в «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі». Кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

 

У мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі, галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін, кандыдат філалагічных навук, беларускі літаратуразнавец, даследчык творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, які быў лібрэтыстам Манюшкі Язэп Янушкевіч, дырэктар Музея Станіслава Манюшкі (г. Смілавічы) Алена Забаронак, дырэктар Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіда Кучар, рэжысёр пастаноўкі Verbum Mobile Алена Медзякова, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Іван Касцяхін, а таксама прадстаўнік Польскага Інстытута ў Мінску.

 

Кніга «Лібрэта опер Станіслава Манюшкі» ўводзіць чытача ў свет тэкстаў – літаратурных першаасноў сцэнічных твораў кампазітара. У кнізе прадстаўлены сем перакладаў лібрэта опер Манюшкі на беларускую мову, пададзеныя ў парадку іх прэм’ерных паказаў: ад аперэтак і вадэвіляў на словы А. Корвін-Мілеўскага «Латарэя» (1841) і «Карманьёл, альбо Французы любяць жартаваць» (1842), праз віленскую канцэртную пастаноўку «Галькі» пяра Уладзіміра Вольскага (1848), мінскую «Ідылію» аўтарства Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1852), паваротную ў кар’еры кампазітара прэм’еру 4-х актавай “Галькі” (1858) да варшаўскіх спектакляў «Слова гонару» (1861) і “Страшны двор” («Зачараваны замак») на лібрэта Яна Хянцінскага (1865).

 

У кнізе чытач знойдзе для сябе нямала адкрыццяў – таго, што акрэсліваецца такім спакуслівым для цікаўных айчыннай гісторыі і мастацтва словам “упершыню”. Па-беларуску ўпершыню выдаецца большасць з прадстаўленых у кнізе лібрэт оперных твораў Манюшкі: у свой час свет пабачылі толькі купалаўскія пераклады “Ідыліі” (супольна з Язэпам Лёсікам) і 4-х актавай “Галькі”. У шэрагу першадрукаў аказаўся нават тэкст лібрэта “Страшны двор” у перакладзе Максіма Танка, нягледзячы на тое, што ў 2006--2012 гадах выйшаў поўны 13-томны збор твораў пісьменніка.

 

Чакаем вас у нас!


0
0
0
Корзина