Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака «Мэсія з роду Эфраіма»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кнігі Мойшэ Кульбака «Мэсія з роду Эфраіма»!

У прэзэнтацыі возьмуць удзел госці: Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Харэўскі, Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, Дзмітры Строцаў, выдаўцы Весна Вашко і Андрэй Янушкевіч, а таксама рэдактар кнігі Ася Фруман і перакладчык Сяргей Шупа.

20 снежня а 18-й гадзіне 30-й хвіліне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11), адбудзецца прэзентацыя рамана-містэрыі «Мэсія з роду Эфраіма» беларускага пісьменніка Мойшэ Кульбака! Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Янушкевіч».

 

Мойшэ Кульбак - бясспрэчна самы вядомы ў свеце пісьменнік Беларусі 1920-30-х гадоў. Пераклады яго кніг апошнімі дзесяцігоддзямі выходзілі ў Германіі, Францыі, ЗША, Італіі, Іспаніі, Польшчы, Ізраілі. Ягонай творчасці прысвячаюць артыкулы і манаграфіі, іх вывучаюць на курсах і семінарах у розных краінах свету. Аднак да апошняга часу ён быў адносна мала вядомы ў Беларусі - краіне, дзе ён нарадзіўся і загінуў у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Вярнуўшыся ў Менск у 1928 годзе пасля дзевяці гадоў, пражытых у Берліне і Вільні, Кульбак быў бадай што самым несавецкім з усіх пісьменнікаў падсавецкай Беларусі. У Менску ён напісаў адзін з сваіх найвядомейшых твораў - раман «Зельманцы». Рускі і беларускі пераклады раману ў 2010-х былі перавыдадзеныя і вярнулі пісьменніка на літаратурную карту Беларусі. Аднак яго паэтычная творчасць толькі пачынае вяртацца да нас у перакладах паасобных вершаў. Дагэтуль чытачу ў Беларусі застаюцца фактычна невядомыя яго знакамітыя паэмы. Пасля забойства Кульбака і забароны яго кніг у СССР да нядаўняга часу былі забытыя і яго два раманы 1920-х гадоў, якія перакладзены на дзясятак моваў свету, але ніколі не выходзілі па-беларуску або па-руску. І вось у 2018 годзе ў пражскім выдавецтве «Вясна» выйшаў напісаны ў 1926 годзе раман «Панядзелак», а цяпер пабачыла сьвет супольнае выданне пражскай «Вясны» і мінскага выдавецтва Андрэя Янушкевіча - раман «Месія з роду Эфраіма», які ўпершыню пабачыў свет у 1924 годзе ў Берліне. Так што цяпер беларускі чытач можа азнаёміцца з усёй празаічнай творчасцю Мойшэ Кульбака на сваёй мове. Дзея рамана-містэрыі адбываецца на пачатку ХХ стагоддзя ў лясах, палях і мястэчках Беларусі, дзе 36 патаемных праведнікаў рыхтуюць свет да прыходу Мэсіі. Аўтар стварае фантасмагарычны сусвет, абапіраючыся на старадаўні яўрэйскі фальклор, містычнае вучэнне кабалы, модную філасофію, дух беларускай прыроды і сваю багатую паэтычную фантазію.

 

У прэзэнтацыі возьмуць удзел госці: Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Харэўскі, Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, Дзмітры Строцаў, выдаўцы Весна Вашко і Андрэй Янушкевіч, а таксама рэдактар кнігі Ася Фруман і перакладчык Сяргей Шупа.


0
0
0
Корзина