Прэзентацыя кнігі «Пакацілася сонейка» беларускага пісьменніка Віктара Кажуры
Разам з кнігай дзеці ў вершах даведаюцца пра дзівы кожнай пары года.
5 лютага а 14-й гадзіне ў нашай кнігарні
«Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Пакацілася сонейка» беларускага пісьменніка Віктара Кажуры.
Кніга ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
Разам з кнігай дзеці ў вершах даведаюцца пра дзівы кожнай пары года. Танец сняжынак узімку, першыя пралескі і прылёт птушак увесну, яркае сонейка і смачныя ягады ўлетку, шматкаляровае ўбранне прыроды восенню – пра гэта і многае іншаерасказвае аўтар кнігі Віктар Кажура.
На старонках выдання змешчаны таксама прымаўкі пра месяцы года, прапануюцца і займальныя заданні. Дзякуючы яркім ілюстрацыям і маляўнічым фатаграфіям кнігу будзе не толькі цікава чытаць, але і разглядаць.
Выданне прызначана для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і ўключана ў спіс твораў для пазакласнага чытання ў 4 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання па вучэбным прадмеце «Літаратурнае чытанне».
Чакаем вас у нашай кнігарні!