Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кніг пісьменніцы Галіны Пшонік у кнігарні «Дружба»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кніг пісьменніцы Галіны Пшонік у кнігарні «Дружба»!

25 красавіка ў нашай кнігарні «Дружба» адбудзецца прэзентацыя кніг «Спуск у горад Хлуск» і «Чарадзейны калейдаскоп» беларускай дзіцячай пісьменніцы Галіны Пшонак.

25 красавіка ў 12:00, у нашай кнігарні «Дружба» (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбудзецца прэзентацыя кніг «Спуск у горад Хлуск» і «Чарадзейны калейдаскоп» беларускай дзіцячай пісьменніцы Галіны Пшонiк. Мерапрыемства праводзіцца сумесна з выдавецтвам «Звязда».

 

«Чарадзейны калейдаскоп», анатацыя: Ці так ужо варта намагацца быць праўдзівым, неэгаістычным, працавітым, спагадлівым да людзей, як патрабуюць гэтыя сумныя дарослыя? Не толькі варта, але і карысна, і нават цікава! Героі кніжкі «Чарадзейны калейдаскоп» пачынаюць разумець гэта, калі трапляюць у незвычайныя, часам рызыкоўныя сітуацыі. Разлічана кніга на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

«Спуск у горад Хлуск», анатацыя: Ці хацелі б вы патрапіць у горад Хлуск? Гэта вельмі прыгожае месца! Вялізная галоўная плошча застаўленая спрэс высокімі, аж да аблокаў, дзіцячымі горкамі, а ў розныя бакі ад яе промнямі разыходзяцца некалькі вуліц, на якіх стаяць прыгожыя будынкі, пафарбаваныя ў ружовы колер. Усе гараджане на першы погляд ветлівыя і, здаецца, з радасцю прыйдуць на дапамогу, калі яна вам спатрэбіцца. Аднак ёсць адно «але». Уся гэтая прыгажосць – штучная. Жыхароў у горадзе багата, але жыць разам яны не ўмеюць – падманваюць адзін аднаго, абдурваюць, аблічваюць, абважваюць, абмерваюць. Ніхто нікому не давярае, ніхто ні з кім не супрацоўнічае, ніхто ні з кім дамовіцца не можа. А калі б вы зазірнулі ў вучэльню горада, то ўбачылі б там шмат цікавага: лабараторыю «Як выдаваць чорнае за белае», студыю «Вясёлая міна пры дрэннай гульні», майстэрню па перакоўцы галасоў… Менавіта ў такі «цудоўны» горад і патрапілі Змітрок, Юрась і Вераніка. Кожны з іх схлусіў, бо баяўся пакарання за свае невялікія правіны. А вярнуцца дадому аказалася справай складанай і небяспечнай. Ці атрымаецца ў дзяцей ускараскацца па зачараванай слізкай лесвіцы? І ці ўсе жыхары Хлуска такія ўжо нягоднікі? Адказы – у казцы Галіны Пшонік.


0
0
0
Корзина