Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя кніг выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя кніг выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»!

Кнігі прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1 ліпеня а 15 гадзіне 30 хвіліне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» прадстаўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» прадставяць свае кнігі з серыі «Беларусь. Трагедыя і праўда памяці» («Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных», «Хатынь. Трагедыя беларускага народа»), а таксама распавядуць пра новую кнігу «Беларусь партизанская. Иллюстрированная энциклопедия партизанского движения в Беларуси в годы Великой Отечественной войны» з серыі «Беларусь помнит: во имя жизни и мира».



 

«Хатынь. Трагедыя беларускага народа», анатацыя: кніга беларускага гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу «Хатынь» А.Г. Зельскага прысвечана 75-годдзю трагедыі вёскі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Другой сусветнай вайне. 22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчылі вёску, спалілі жывымі і расстралялі амаль усіх яе жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Помнікам усім ім стаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з 16 стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і яго падрабязнае апісанне. Выданне прызначана для школьнікаў і навучэнскай моладзі Беларусі, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Радзімы.

 

«Масюкоўшчына. Трагедыя савецкіх ваеннапалонных», анатацыя: кніга прысвечана адной з самых трагічных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі — масавай гібелі савецкіх ваеннаслужачых у Масюкоўшчынскім лагеры ваеннапалонных (шталаг № 352). У 1941—1944 гадах тут былі расстраляны, закатаваны нацыстамі, загінулі ад голаду, холаду і эпідэмій звыш 80 тысяч чалавек. У кнізе таксама расказваецца і аб іншых буйных лагерах ваеннапалонных, у кожным з якіх загінулі дзясяткі тысяч чалавек. Шмат увагі нададзена пытанням увекавечання памяці абаронцаў Айчыны. Выданне ілюстравана гістарычнымі і сучаснымі фотаздымкамі, фотакопіямі архіўных дакументаў. Прызначана для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

 

Чакаем вас у нас!

0
0
0
Корзина