Прэзентацыя новай кнігі Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык»: фотасправаздача
18 студзеня па традыцыі ў кнігарні «Светач» прайшла прэзентацыя новай кнігі Алены Стэльмах «Пашка і сонечны праменьчык». Слухачамі на мерапрыемстве сталі навучэнцы 3 «Б» класа сярэдняй школы № 44 г. Мінска і бібліятэкары ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска».
Асноўная ўвага на прэзентацыі была прыкавана да новай кнігі, якая з’явілася ў нашым выдавецтве літаральна за дзень да Новага года. У выданні сабраны казкі разнастайнай тэматыкі: на аснове рэалій сучаснага жыцця, фальклорных матываў, паводле гістарычнага мінулага Айчыны. Выданне ўключае ў сябе 8 твораў, кожны з якіх напоўнены маляўнічымі ілюстрацыямі мастачкі Ліяны Жваніі. Таксама Алена адзначыла, што ў кнізе вы знойдзеце ўпадабаныя ўсім гісторыі пра Павучка Славіка и Супоўніцу Мілу. А казка «Дуб і крумкач» уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для навучэнцаў IX класа.
Алена Анатольеўна апісала герояў і распавяла пра сюжэты сваіх казак. Асабліва хлопчыкаў і дзяўчат зачапіла тэма добрых спраў у творах. Пісьменніца дала магчымасць кожнаму ахвотнаму расказаць аб сваім добрым учынку.
У канцы мерапрыемства самыя актыўныя дзеткі атрымалі сувеніры ад Выдавецкага дома «Звязда». Пасля сустрэчы з пісьменніцай многія набылі яе кнігу і сышлі з добрым зарадам на ўвесь дзень!