Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя новай кнігі беларускай пісьменніцы Надзі Букі - «Бася і яе чароўны свет»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя новай кнігі беларускай пісьменніцы Надзі Букі - «Бася і яе чароўны свет»!

Памятаеце казку пра дзяўчынку Басю і яе незвычайнага сябра Пігласа?

Вы, пэўна, памятаеце казку беларускай пісьменніцы і мастачкі Надзі Букі пра дзяўчынку Басю і яе незвычайнага сябра Пігласа? У нас прыемная навіна: выдавецкі дом «Звязда» толькі-толькі выпусціў працяг гэтай гісторыі — кнігу «Бася і яе чароўны свет»!

 

Таму нам вельмі прыемна запрасіць вас на прэзентацыю гэтай кнігі, якая адбудзецца 7-га чэрвеня а 10 гадзіне 30 хвілін у нашай кнігарні «Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11)! На прэзентацыі вас чакаюць новыя героі – гласпіі, бубласы, Пува, Атыкека... Не хвалюйцеся, са ўсімі вас з задавальненнем пазнаёміць сама пісьменніца! Як і ў першай кнізе, Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму. А мы з вамі вучімся верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы!

 

Набыць кнігу вы можаце ва ўсіх нашых кнігарнях!

 

Чакаем вас у нас!

0
0
0
Корзина