Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя новай кнiгi Надзі Букі ў «Светачы»: фотасправаздача
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя новай кнiгi Надзі Букі ў «Светачы»: фотасправаздача

Гэта казка пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненнне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі.

7 чэрвеня мастачка і пісьменніца Надзя Бука прэзентавала сваю дзіцячую кнігу «Бася і яе чароўны свет», якая днямі пабачыла свет у выдавецкім доме «Звязда».

 



Гэта казка, як і папярэдняя кніга аўтара «Бася і Піглас», – пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненнне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі.



 



Наведвальнікі сустрэчы пазнаёміліся з новымі чароўнымі персанажамі – гласпіямі, бубласамі, Пувай, Атыкекай. Як і ў першай кнізе, галоўная гераіня Бася вучыцца дабрыні і спачуванню блізкаму, а таксама вучыць чытачоў верыць у цуды і ствараць свае ўласныя казачныя сусветы!



 

На прэзентацыі дзеці з энтузіязмам адказвалі на пытанні аўтара, глядзелі цікавы фільм пра Пігласаў і атрымлівалі ў падарунак цудоўныя закладкі для кніг! Больш таго, пісьменніца падзялілася з юнымі чытачамі смачняшкамі для Пігласа!

 



Напрыканцы сустрэчы адбылая аўтограф-сесiя Надзі Букі.



 



Больш фотаздымкаў у нашым альбоме.

 

Фота: Яна Сабіна.

0
0
0
Корзина