Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Прэзентацыя Віктара Хурсіка ў кнігарні «Светоч»: фотасправаздача
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Прэзентацыя Віктара Хурсіка ў кнігарні «Светоч»: фотасправаздача

Дакументальная кніга «Vale!» — пераможца ў нацыянальным літаратурным конкурсе ў жанры публіцыстыкі.

15 жніўня адбылася прэзентацыя кніг «Vale!» і «Мінскія абразкі» краязнаўца і выдаўца Віктара Хурсіка.



 

За час выдавецкай дзейнасці В. Хурсік выдаў больш за 450 найменняў кніг! Большасць з іх краязнаўчыя даследаванні на беларускай мове.

 

Учора ў кнігарні таксама можна было пазнаеміцца з выставай краязнаўчых кніг.



 

На выставе можна было ўбачыць кніжкі розных аўтараў, якія выходзілі ў свет цягам апошняй чвэрці стагоддзя. Сярод іх серыя брашур «Ведаць свой край – Беларусь» (14 назваў, аўтары Алесь Махнач, Уладзімір Цэйкін, Віктар Грыбко, Віктар Скараход і іншыя).




Серыя даведачных кніг для краязнаўцаў Яўгена Анішчанкі была таксама цалкам прадстаўлена на выставе – спісы шляхты беларускіх паветаў і ваяводстваў канца 18 стагоддзя (усяго 11 паветаў і назваў), а таксама дадаткі да кнігі хронік «Памяць. Лунінецкі раён», укладзеныя Таццянай Канапацкай (6 назваў). Краязнаўчыя кнігі Міхася Карпечанкі, Уладзіміра Содаля, Мікалая Гайбы, Наталлі Вайцяховіч і іншых аўтараў працягнуць шэраг.




Дакументальная кніга «Vale!»пераможца ў нацыянальным літаратурным конкурсе ў жанры публіцыстыкі. Матэрыялы для яе збіраліся аўтарам шмат гадоў у замежных і беларускіх архівах, гэта адзінае і найбольш поўнае выданне пра дзіцячыя гады, станаўленне светапогляду, грамадскую і палітычную дзейнасць Магдалены Нанаўны Радзівіл з роду Завіша, якая фінансавала беларускае адраджэнне на пачатку ХХ стагоддзя.




На заканченне пісьменнік пазнаёміў чытачоў з навінкай – кніжкай «Мінскія абразкі».






Фота: Яна Сабіна.

0
0
0
Корзина