Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком: фотасправаздача
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком: фотасправаздача

Відэазапіс можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

21 красавіка ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбыўся public talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам і мастаком Валерыем Славуком.


 

Мадэратарам сустрэчы выступіў беларускі тэлевядучы Дзмітрый Карась.

 

Галоўнай тэмай размовы стала кніга «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», якая выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». Дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч расказаў, што казкі выдадзены ў максімальна аўтэнтычным выглядзе, усе яны былі запісаныя этнографамі ў 19-м стагоддзі.

 

«Гэта кніга — шыкоўны падарунак у кожны беларускі дом» — упэўнены Андрэй Янушкевіч.


 

Знакаміты мастак Валерый Славук расказаў аб сваёй працы над ілюстрацыямі, а таксама якім падыходам ён карыстаўся пры стварэнні таго ці йнога нячысціка.

 

«Калі я прачоў рукапіс, то там былі казкі, якія я ведаў з дзяцінства, але былі і некалькі зусім новых, незвычайных казак і гэта мяне зачапіла» — дзеліцца ўспамінамі Валерый Славук.


Да размовы таксама далучыўся сам укладальнік кнігі — Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля.

 

«Кніга складзеная такім чынам, каб дзіцяці, якое вырасце на такой кнізе, магло, вырасшы, напісаць пераканаўчае беларускае фэнтэзі» — спадзяецца Антон Францішак Брыль.


 Генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч напомніў усім аматарам чытання, што заўтра, 22 красавіка, адначасова ва ўсіх кнігарнях «Белкніга» адбудзецца старт продажаў гэтай цудоўнай кнігі!

 

Толькі ў дзень старта продажаў усіх аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшалту нячысцікаў чакае зніжка 15% на кнігу!

 

А ў кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) можна будзе набыць кнігу з аўтографам Валерыя Славука! Спяшайцеся! Колькасць экзэмпляраў з аўтографам абмежавана!



Дарэчы, ужо сёння кніга даступная для перадзамовы на magazin.belkniga.by!

 

Відэазапіс можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

 

Фота: Яна Сабіна.


0
0
0
Корзина