Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком у «Светачы»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком у «Светачы»!

Толькі ў дзень старта продажаў усіх пакупнікоў чакае зніжка 15% на кнігу!

21 красавіка аб 11-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца public talk з дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч» Андрэем Янушкевічам і мастаком Валерыем Славуком.

 

Пагаварым аб кнізе «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», якая недаўна выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», аб яе атмасферных казках і непаўторных ілюстрацыях. Да размовы таксама далучыцца сам укладальнік кнігі — Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля.


Дарэчы, кніга ўжо даступная для перадзамовы на magazin.belkniga.by , а сам старт продажаў адбудзецца 22 красавіка адначасова ва ўсіх кнігарнях «Белкніга»!

 

Толькі ў дзень старта продажаў усіх аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшалту нячысцікаў чакае зніжка 15% на кнігу!

 

«Вядзьмар, які рабіўся ваўком» — гэта трыццаць беларускіх чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаныя ў канцы XIX- пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраныя і апрацаваныя. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача.

 

Відэазапіс можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

0
0
0
Корзина