Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Старт продажаў «Гары Потэра»: зніжкі і фотазона з гаворачым капялюшам
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Старт продажаў «Гары Потэра»: зніжкі і фотазона з гаворачым капялюшам

На адзін дзень «Светач» ператворыцца ў філіял Хогвартса! Гасцей будзе чакаць тэматычная фотозона з сапраўдным гаворачым капялюшам, а ўдзельнікi імпрэзы змогуць выйграць зніжкі і памятныя тэматычныя прызы.

Заўтра, 14 снежня аб 11-й гадзіне, у нашым «Светачы» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца старт продажаў беларускага пераклада сусветнага бестселера «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг. Кніга выйшла ў свет у выдавецтве «Янушкевіч».

 

14 снежня вас чакае:

 

— магчымасць набыць кнігу па самай нізкай цане — 25 рублёў;

 

— першыя 5 пакупнікоў атрымаюць зніжку 50%, наступныя 5 чалавек – 25%;

 

— тэматычная фотазона з сапраўдным гаворачым капялюшам;


— віктарыны, конкурсы, двубоі і бітвы на прызы і зніжкі.

 

А 12-й гадзіне пачнецца сустрэча з перакладчыцай Аленай Пятровіч, на якой вы даведаецеся чаму ў беларускім выданні няма Даўгапупса, якое імя атрымаў Нэвіл і якіх памылак замежных перакладчыкаў гісторыі пра Гары Потэра ўдалося пазбегнуць?

 

Пасля сустрэчы працягнецца забаўляльная праграма з віктарынай на веданне першай частцы, чароўным кракадзілам, настольнай гульнёй «Плюй-камяні» з сусвету Гары Потэра, чароўнымі шахматамі і інш.

 

Чакаем вас у нашым свеце чараўніцтва і вядзьмарства!

0
0
0
Корзина