«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 2» у кнігарні «Дом книги «Светоч»!
На сустрэчы пойдзе размова пра самаго пісьменніка, яго асобу, аб тым, якім ён быў у жыцці і творчасці.
23 красавіка а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца другая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».
У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Адам Глобус.
На сустрэчы пойдзе размова пра самаго пісьменніка, яго асобу, аб тым, якім ён быў у жыцці і творчасці.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.