«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 3» у кнігарні «Дом книги «Светоч»!
На сустрэчы пагаварым пра дзіцячую тэму ў творчасці Ўладзіміра Караткевіча.
24 красавіка а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца трэцяя імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».
У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі» Вольга Ваніна.
На сустрэчы пагаварым пра дзіцячую тэму ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. Алесь Бадак і Вольга Ваніна раскажуць пра кнігі «Жабкі і чарапаха» (выд-ва «Мастацкая літаратура», 2018) і «Уладзімір Караткевіч. Казкі» (выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 2020).
Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.