Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 4» у кнігарні «Дом книги «Светоч»!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 4» у кнігарні «Дом книги «Светоч»!

Тэма чацвёртай сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы».

14 траўня а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца чацвёртая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».

 

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Юлія Алейчанка.

 

Тэма сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы». Наколькі мы ведаем Уладзіміра Караткевіча, яго літаратурныя здабыткі і ці можна знайсці новае ў яго творчасці? Аб гэтым і пойдзе размова.

 

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

 

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

 

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.

0
0
0
Корзина