Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 6» у кнігарні «Дом книги «Светоч»
Тэма сустрэчы — «Творчасць Караткевіча на старонках часопіса «Маладосць».
4 чэрвеня а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбудзецца шостая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».
У мерапрыемстве прымуць удзел беларускі паэт Васіль Зуёнак і дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.
Тэма сустрэчы — «Творчасць Караткевіча на старонках часопіса «Маладосць».
Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» — гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова аб асобе, творчасці і жыццёвым шляху знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на нашым Youtube-канале.