Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
«Сустрэчы з Караткевічам» у «Светачы», выпуск 2: фотасправаздача!
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

«Сустрэчы з Караткевічам» у «Светачы», выпуск 2: фотасправаздача!

Адам Глобус падзяліўся сваімі ўспамінамі пра суседства са знакамітым пісьменнікам і разважаннямі пра яго творы.

23 красавіка ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) адбылася другая імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам».



У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і беларускі пісьменнік Адам Глобус.



На сустрэчы пагаварылі пра асобу Уладзіміра Караткевіча, якім ён быў у жыцці і творчасці. Адам Глобус падзяліўся сваімі ўспамінамі пра суседства са знакамітым пісьменнікам і разважаннямі пра яго творы, галоўным і важным з каторых з'яўляецца, на думку Адама Глобуса, «Дзікае паляванне караля Стаха».



Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, прысвечаных 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Відэазапіс імпрэзы хутка з'явіцца на нашым Youtube-канале.

Арганізатарамі праэкта з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белкніга» і выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Фота: Яна Сабіна.

0
0
0
Корзина