Адбылася сустрэча "Калядныя вячоркі" ў рамках праекта "Маладосць" & "Маладосць"
Няхай і напрыканцы месяца, але снежань усё ж апраўдаў сваю назву. Разам з першымі снегападамі прыйшло адчуванне святаў і надзея на калядныя цуды.
Няхай і напрыканцы месяца, але снежань усё ж апраўдаў сваю назву. Разам з першымі снегападамі прыйшло адчуванне святаў і надзея на калядныя цуды. Менавіта такой, святочна-цудоўнай, і стала чарговая літаратурная сустрэча 26 снежня ў межах ініцыятывы «Маладосць» & «Маладосць» -- праекта аднаіменных часопіса і кнігарні ААТ “Белкніга”.
Госці чыталі зімовыя вершы, абменьваліся каляднымі традыцыямі, спявалі калядныя песні, варажылі.
Сустрэча, як і іншыя мерапрыемствы праекта "Маладосць" & "Маладосць", прайшла ў кнігарні "Маладосць" на Багдановіча, 68."
Сустрэчы праекта часопіса і кнігарні пад шыльдай«Маладосць» & «Маладосць» заўсёды цікавыя. Далучайцеся!