Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына»

На пляцоўцы кнігарні «Светач» збяруцца кнігавыдаўцы, пісьменнікі, краязнаўцы, бібліятэкары, фотамайстры, прадстаўнікі інстытутаў улады і грамадскасці з Брэста і Брэсцкай вобласці.

11 сакавіка а 12-ай гадзіне ў кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11) пройдзе святочная імпрэза пад назвай «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына».

 

Год малой радзімы, тыя сацыяльныя, эканамічныя, грамадска-асветніцкія праекты, якія зарыентаваны на развіццё рэгіёнаў краіны, наклалі свій адбітак і на праблематыку кнігавыдавецкай дзейнасці. Часцей сталі прыходзіць да чытача краязнаўчыя кнігі, пашырылася колькасць мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй такіх выданняў.

 

«Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына» збярэ на пляцоўцы кнігарні «Светач» кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з Брэста і Брэсцкай вобласці.

 

Размова пойдзе аб лепшых, найболей адметных кнігах, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаванымі і да 1000-годдзя Брэста, і ўвогуле ў справе вывучэння гісторыі роднай старонкі.

 

Мяркуецца, што ўдзел у імпрэзе «Кніжны свет: Берасцейшчына» прымуць вядомыя беларускія пісьменнікі Леанід Дранько-Майсюк, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Анатоль Бензярук, якія нарадзіліся на брэсцкай зямлі, якія сваімі памкненнямі звязаны з гэтым багатым на гісторыю краем. На «берасцейскім свяце» ў «Светачы» будуць прэзентаваны «Берасцейская Біблія», энцыклапедыя «Брэст. 1000 гадоў», фотаальбом «Кветкавы край Беларусі», які прысвечаны Давыд-Гарадку, іншыя энцыклапедычныя, даведачныя, краязнаўчыя выданні.

 

Арганізатары імпрэзы – ААТ «Белкніга», выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.

0
0
0
Корзина