Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі : Гродзеншчына» у кнігарні «Светач»
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Святочная імпрэза «Кніжны свет Беларусі : Гродзеншчына» у кнігарні «Светач»

Размова пойдзе аб лепшых, найболей адметных кнігах, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў.

1 красавіка а 12-й гадзіне ў нашай кнігарні «Дом книги «Светоч» (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 11 (другі паверх) пройдзе святочная імпрэза пад назвай «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына».

Год малой радзімы, тыя сацыяльныя, эканамічныя, грамадска-асветніцкія праекты, якія зарыентаваны на развіццё рэгіёнаў краіны, наклалі свій адбітак і на праблематыку кнігавыдавецкай дзейнасці. Часцей сталі прыходзіць да чытача краязнаўчыя кнігі, пашырылася колькасць мерапрыемстваў, звязаных з прэзентацыяй такіх выданняў.

«Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына» збярэ на пляцоўцы кнігарні «Светоч» кнігавыдаўцоў, пісьменнікаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, фотамайстроў, прадстаўнікоў інстытутаў улады і грамадскасці з Гародні і Гродзенскай вобласці. Размова пойдзе аб лепшых, найболей адметных кнігах, якія ў 2019 годзе і раней сталі сапраўднымі падзеямі, знайшлі шырокі розгалас сярод чытачоў, аказаліся запатрабаванымі. Мяркуецца, што ўдзел у імпрэзе «Кніжны свет: Гродзеншчына» прымуць вядомыя беларускія пісьменнікі, якія нарадзіліся на гродзенскай зямлі, якія сваімі памкненнямі звязаны з гэтым багатым на гісторыю краем.

Арганізатары імпрэзы – ААТ «Белкніга», выдавецкі дом «Звязда», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь – плануюць прадставіць у «Светачы» і кніжныя краязнаўчыя набыткі, прысвечаныя іншым рэгіёнам нашай краіны.


0
0
0
Корзина