Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
authorization-inline
Творчая сустрэча з паэтэсай Наталляй Алейнікавай: фотасправаздача
Контактная информация
Республика Беларусь г.Минск, ул.Железнодорожная 27а

Творчая сустрэча з паэтэсай Наталляй Алейнікавай: фотасправаздача

Кніга аўтара прысвечана Малой Радзіме і напісана на беларускай і рускай мовах з аўтарскімі ілюстрацыямі і ідэяй афармлення.

17 жніўня ў нашай кнігарні «Книжный мир» (г. Гомель, пр. Леніна, 45) адбылася творчая сустрэча і аўтограф-сесія паэтэсы і мастака-ілюстратара Наталлі Алейнікавай з прэзентацыяй сваёй кнігі «Ажыццяўляюся табою…».




Кніга выдадзена ў серыі Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Мінскія Маладыя Галасы», прысвечана Малой Радзіме – вёсцы Даўгалессе Гомельскага Краю, напісана на беларускай і рускай мовах з аўтарскімі ілюстрацыямі і ідэяй афармлення.




На сэстрэчы прысутнічалі наведнікі кнігарні і вучні Даўгалескай школы… Паэтэса пазнаёміла гасцей са сваёй кнігай і аўтарскай ілюстрацыяй у выглядзе маляўнічых карцін. Распавяла аб тым, што краявіды на старонках кнігі, як і вершы ў ёй – гэта погляд аўтара на дарагія мясціны Роднага Краю.




Алейнікава Наталля Аляксееўна нарадзілася на Палессі, жыве ў Мінску. Любоў да беларускай прыроды – гэта пачатак яе самавыяўлення ў творчасці. Ствараючы кнігу, аўтар трымалася галоўнай ідэі – паэтычным словам і жывапісам распавясці чытачу пра маляўнічасць Палесся. У зборнік увайшлі вершы аб гармоніі і прыроднай прыгажосці роднага краю, на філасофскія тэмы і аб дзявочым каханні. Назва кнігі «Ажыццяўляюся табою…» – выступае сэнсавым ключом да ўсяго тэксту.

 

Вершаваныя думкі аўтара аб Малой Радзіме таксама ёсць на старонках штотыднёвіка «ЛіМ», часопісах «Маладосць», «Родная Прырода», «Берагі» (г. Калінінград РФ), у раённых газетах «Гомельская праўда» і «Маяк Палесся». Іншыя творы паэтычнага склада апублікаваны ў часопісах «Нёман», калектыўным зборніку вершаў «Мы – Маладыя».

 

Піша паэтэса на беларускай і рускай мовах.

 

Таксама, Наталля Алейнікава пазнаёміла гасцей са сваёй другой кнігай «Мысли вслух…» – афарызмы і разважанні на рускай і беларускай мовах з каляровымі ілюстрацыямі.

 

Мерапрыемства адбылося ў творчай атмасферы, паэтэса пранікнёна чытала свае вершы ўдзячным слухачам. Па выніку сустрэчы, аўтар падпісала свае кнігі пакупнікам, адказала на пытанні прысутнічых людзей. Загадніца кнігарні Любоў Мікалаеўна запрасіла зноў Наталлю Алейнікаву на наступныя сустрэчы, пажадала выдання новых вершаў і напісання карцін.



0
0
0
Корзина